На Ленінскім праспекце
Стаіць наш новы дом.
На Ленінскім праспекце
Мы весела жывём.
Мы ўсё на свеце ўмеем,
Мы ўсюды — як адзін.
І толькі развіднее —
Без справы не сядзім:
Збіраемся, працуем,
Пілуем і куём,
Шліфуем і майструем,
Гуляем і пяём.
На Ленінскім праспекце —
Па-ленінску нам жыць,
На Ленінскім праспекце
Мы вучымся дружыць.
На Ленінскім праспекце
Не ведаем бяды,
На Ленінскім праспекце
Нам хораша заўжды.
А ў сонечныя святы —
Сябры і дружбакі —
Як нашы мамы й таты,
Мы ўсе бяром сцяжкі,
На Ленінскім праспекце
Ідзём за радам рад...
На Ленінскім праспекце
Ўсе любяць акцябрат!
1963