Нашы вусны прывыклі да песень калісь.
А сягоння... Замкнула іх думак туга...
Усё мне здаецца,
слаўная мая дзяўчынка,
Што я не спраўдзіў тваіх надзей...
Пасярэбраны косы, паблеклы пагляд...
О няўжо гэта тая вяснянка зямлі,
У якой
для сябе
я знайшоў
цэлы свет...
Колькі ж бураў прайшло,
прагуло над планетай,
Калі ты стала
кволай, сівенькай такой!..
Падыходжу.
Сядаю побач.
Ведаю — не прагоніш,
Бо і думаць мы можам,
толькі калі сядзім удваіх.
Бо калі ўсміхаемся
самі сабе ў думках,
Трэба, каб нехта заўважыў —
ці ты, ці я...
1983