Яго шукалі —
залпаў гром
Гукаў на полі бою.
Яго ж засыпала зямлёй
Пад зраненай сасною.
І ён застаўся — як жывы —
Для маці і нявесты.
Не, не загінуў, а ўсяго
Прапаў навек без вестак.
І толькі стромая сасна,
Што загаіла раны,
Шуміць і ўдзень і ўноч над ім —
Пра сум свой несціханы.
Ды гільзаў сінюю іржу
Тут часам выб'юць ліўні...
Ды ўсё гарыць ля сцен Крамля
Агонь
аб незабыўным...
1979