Пакуль дыханне ёсць у сэрцы,
Пакуль пячэ душу агонь —
Ніхто не спыніць спеў, паверце,
Не спыніць,— хоць і кулю ў скронь.
Забараніце піць і есці,
Я ўсё сцярплю, перажыву.
Але на міг не дайце песні,
І я душу сваю парву.
Якой бы страшнаю пакутай
Жыццё ні ўздумала чарніць,
Адно хай мне пакіне: смутак,
Дзе песня ціхая звініць!..
1967—1971