epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Парада

Кінеш голас у прасторы —

Рэхам даль яго паўторыць,

Прамаўчыш — перад табой

Застанецца даль нямой.

 

Друг мой! Хочаш ты, каб слава

Век з тваёй дружыла справай,

Дык аб славе — не гадай,

Справе — сэрца ўсё аддай.

1955


1955

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан