Герояў подзвіг і пяшчота маці,
Гамонка нівы, белы яблынь цвет,
І роздум твой, і спеў вясельны
ў хаце
Усё — жыццё,
Усё — наш родны свет.
Наш родны свет — яму імя свабода.
Святло над намі — Леніна сцягі.
А слава наша — светлы шлях
народа,
Навечна нашым сэрцам дарагі.
І ўсё ў жыцці, у нашым родным
свеце:
Агні над Волгай, нівы і станкі,
Таежны гоман, акіянскі вецер —
Усё — тваё
На вечныя вякі.
Адно — будзь пільным, з сакаліным
зрокам.
Адно — будзь дужым, як багатыры.
Сцяг камунізма так нясі высока,
Як узнялі яго правадыры!
1951