Сябе не стану перайначваць.
Ці раз заплачу ад тугі?..
Адны сцягі нідзе не плачуць,
Хоць і схіляюцца сцягі.
Калі і схіляцца — ўсё роўна
Не патухаюць пад жальбой.
Яны ва ўсім і безумоўна
Вядуць бясконцы, мужны бой...
Перарабляць сябе не стану.
Бывае слабасць... як пазбыць?
Але на сцяг нязгасны гляну —
Хачу такім хоць трохі быць.