Шукаем славы ў бляску вуліц,
Між сцен расквечаных дамоў.
А шчасце ўчуем, як атуліць
Цяпла начлежнага дымок.
Гукаем быць мацней ад сталі,
А самі ў слёзныя дзянькі
З трымценнем крочым там,
дзе ўсталі
Рудой сям’ёй баравікі.
Адным святлом жыццё злучыла
Гром плошчаў, цішу, дух лясны...
Скажы мне ўсё ж — у чым прычына
Красы тваёй, мой век зямны?