Таварыш мой, сапёр бязвусы,
Які быў юны твой узрост,
Калі, як майстар, нават з густам
Ты збудаваў свой першы мост.
Па ім, праз пекла чорнай буры,
Мы ў смерці бралі рубяжы.
А ты?
Дзе ты пасля віхуры?
Ты, ўпаўшы
У ранішняй імжы?
Цяпер мне знацца зноў з пальбою,
Цяпер мне зноў ісці наўпрост.
Вярніся ж, дружа мой! Для бою
Збудуй яшчэ адзін мне мост!