Трэба радасцю аддзячыць
Смутку і журбе.
Трэба шмат што растлумачыць
Самому сабе.
Трэба жыць —
не плыць па плыні,
І гарэць — не тлець.
Трэба ў самыя глыбіні
Сэрца паглядзець.
Што там ёсць,
што ў ім для свету
Вынес —
дзень за днём?
Можа, трэба штось дашчэнту
Выпаліць агнём?
Можа, трэба спахапіцца,
Пакуль ёсць зара?..
Пакуль дрэмле бліскавіца,
Дзе прысуд: пара...