Тут, толькі тут ёсць тая сіла,
Што утаймоўваць можа боль,
Тут, толькі тут — сяброў магілы,
Што і па смерці ўсе з табой.
Сябры, вы, што ў паходзе ўпалі,
Нат не сказаўшы і «бывай»,—
Ах, каб вы зналі, колькі жалю
Нашу ў душы сваёй па вас.
Ах, каб вы ведалі, як горка
За вас, бязмоўных, лёс судзіць.
І толькі ўцеха — на пагорку
Для вас каліну пасадзіць.