Вунь зноў, вунь зноў заранка росіць
Пад колер сэрца небакрай.
— Матуля... — зноў дзяўчына
просіць.—
Матуля... маці... не карай...
Я не прасплю...
Я ўстану рана...
Я ўсё, матуля, параблю!.. —
І сіні позірк закаханы
Ліе святло на ўсю зямлю.
Матуля строга — як жа іначай? —
Бурчыць, злуецца:
— Ну, глядзі ж...
А ў марах ясна ўнука бачыць:
Ну, быццам сонейка, малыш!..