Памяці Аркадзя Куляшова
Заступіце на вахту, паэты,
Ды хутчэй! — з гулам высіцца вал...
Капітан ваш упаў перад светам
На пасту,—
яшчэ цёплы штурвал.
Капітан ваш упаў сярод ночы,—
Сцішваў крык — не застрашыць каб вас.
Але вочы,—
глядзяць яшчэ вочы
І трывожны даюць вам наказ.
Яшчэ
сэрцам
не ўсюды
сагрэты
У цунамі жыцця акіян...
Заступіце на вахту, паэты,
Ды хутчэй! —
наказаў капітан...
1978