epub
 
падключыць
слоўнікі

Казімір Камейша

Круцяць вітрыны коламі...

Круцяць вітрыны коламі.

Здымуць,

    надзенуць панчошку.

Гарыць у чатыры колеры

Шкляная дзявочая ножка.

Слова знаёмае

    літасці

Просіць,

  галосіць над крамай.

Неонавай пугай

    літары

Ганяе пастушка рэклама.

За што, ну за што цябе, слова,

Гэтак сцябаюць сурова?

 


1995-2005?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: http://viersy.ru