Кніга вядзе нас у свет паданняў і легендаў старажытнай Нясвіжскай зямлі. Чытач зможа як бы перанесціся на некалькі стагоддзяў назад, у тыя часы, калі ў Нясвіжы і яго наваколлі панавалі магутныя магнаты Радзівілы, даведаецца пра драматычныя старонкі жыцця горада, пазнаёміцца з паэтычнымі ўзорамі народнай памяці - сапраўднымі жамчужынамі фальклору.
Для шырокага кола чытачоў.