epub
 
падключыць
слоўнікі

Кузьма Чорны

Сканцэнтраваць літаратурныя сілы

Мы, пісьменнікі, павінны блізка стаяць да свае газеты «ЛІМ», бо гэта наш аператыўны орган, праз які мы павінны гаварыць пра патрэбы і стан нашага літаратурнага руху, даваць свае ацэнкі пэўным літаратурным фактам і з’явам.

Поспех работы нашай газеты залежыць у многім ад нас саміх. Мы павінны дамагчыся таго, каб наша газета стала выдатнай трыбунай, кожнае слова з якой было б — глыбокі аўтарытэт.

Рэдкалегія газеты павінна сканцэнтраваць каля газеты літаратурныя сілы, дамагчыся таго, каб газета была ўдарнай.


1934

Тэкст падаецца паводле выдання: Чорны К. Збор твораў у васьмі тамах. Том восьмы. Публіцыстыка, крытычныя артыкулы, дзённік, летапіс жыцця і творчасці, алфавітныя даведнікі твораў, паказчык імён. Мн., "Маст. літ.", 1975.
Крыніца: скан