Цішыня над полем і над лесам,
I на хаты пала цішыня.
Сінім небам — месячык бялесы,
Сінім небам — грае вышыня.
I плыве, як грэчкі пах мядовы,
I плыве, як васільковы пах,
Ціхі смутак зеленагаловы
ІІа вачах любімых, па губах.
Наш рубеж акованы гранітам
I напят, як тонкая струна.
Ды спрабуй струну тую крані ты —
Адзавецца грукам перуна.
А пакуль спакойны зараніцы,
П'юць расу палеткі на зары,—
Сцерагуць свяшчэнную граніпу
Усе таварышы, усе мае сябры!
Вось таму над лугам, над садамі
I на воды пала цішыня,
I дарог мядзянымі слядамі
Пабрыла нямая даўжыня.