epub
 
падключыць
слоўнікі

Леся Украінка

«Як дзіцём яшчэ, бывала...»

Як дзіцём яшчэ, бывала,

Упаду, сабе на ліха,

І хоць боль праймаў мне сэрца,

З долу я ўставала ціха.

 

«Што, баліць?» - мяне пыталі,

Але я ў адказ маўчала.

Я была малою гордай, -

Каб не плакаць, - рагатала.

 

А цяпер, калі і мне ўжо

Жартам злым выходзіць драма,

І вось-вось сарвацца мае

Вострай злосцю эпіграма, -

 

Выкрывальнай зброі смеху

Я баюся паддавацца;

Гордасць даўнюю забыўшы,

Плачу я, каб не смяяцца.

 

02.02.1897



Пераклад: Мікола Аляхновіч