Стаяла я і слухала вясну.
Вясна мне штось на вуха шчабятала,
Кранала песні звонкую струну,
То зноў таемна-ціхенька шаптала.
Яна мне пела песні пра любоў,
Надзеі маладосці ў ёй гучалі,
Выспеўвала яна пра тое зноў,
Пра што даўно мне мроі наспявалі.