epub
 
падключыць
слоўнікі

М. Красільнікаў

Пралетарская калыханка

З рускай — М. Красільнікава

 

Спі, дзіцё! У змроку ночы

Дай і мне паспаці.

Бацька твой чорнарабочы,

Парабчанка маці.

 

Шмат цярпелі гора, бедаў

Мы ў сваім жыцці.

Спі, дзіцё, бяды не ведай!

Люлі, люлі, спі!

 

*

Цяжка жыць было народу,

Путы, здзек вакол,

І змагацца за свабоду

Бацька твой пайшоў.

 

Каб у бойцы неспынянай

Ўладу здабылі

І рабочы, і сялянін.

Люлі, люлі, спі!

 

*

Бітвы будуць мо йсці годы,

Каб пазбыцца пут,

Але будзе мець свабоду

Ўвесь працоўны люд.

 

Прамінуцца ўсе нягоды

У людскім жыцці,

Будзе воля ўсім народам.

Люлі, люлі, спі.

 

1929


1929

Пераклад: Янка Купала
Тэкст падаецца паводле выдання: Янка Купала. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 4. Вершы, пераклады 1915 -1929. - Мн.: Маст. літ., 1997. - 446 с., [4] л. іл.
Крыніца: скан