epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Рыльскі

Музей Леніна ў Пароніне

Каля падножжа Татраў, дзе Яносік,

Брат Доўбуша й Кармелюка, гуляў

З адважнымі і смелымі хлапцамі.

Каля падножжа, там, дзе вечны шум ялін

Зліваецца з патокаў горных шумам,

Ляжыць мястэчка польскае. Там рэчка

Няўпынна падмывае берагі.

А побач з ёю ёсць дамок драўляны,

Дзе на франтоне польскі ззяе надпіс

Кароткі: “Справа Леніна бяссмертна”.

 

Ён тут бываў. Ён тут з таварышамі,

З рабочымі страчаўся. Яго словы

Луналі тут, а потым прагрымелі,

На цэлы свет — і скаланулі свет!

 

Мы увайшлі. Макеты два стаяць

Пры ўваходзе: домік у Сімбірску,

Дзе нарадзіўся ён, чыё жыццё

Было жыццём працоўных міліёнаў,

Чый розум асвятляў мільёнаў шлях.

А сэрца так шырока ахапляла

Біццё ўсіх сэрцаў простых на зямлі.

А поруч — той будыначак у Горы,

Дзе быў народжаны яго вялікі друг,

На ўсё жыццё таварыш і саратнік,

Народаў правадыр і ясны светач свету.

Браты-палякі! Добра вы зрабілі,

Паставіўшы дамочкі тыя поруч

I слаўны шлях вялікіх двух братоў,

Як шлях супольны, паказаўшы разам.

Сягоння і над Татрамі шуміць

Тых крыл узмах, што з верхавін Каўказа

Лёт пачалі ў ранішнім світанні.

I людзі вольныя ў краіне вольнай

Гавораць: справа Леніна бяссмертна,

Яна цвіце у Сталіна ў руках!


1907; 1937-1940; 1951

Пераклад: Якуб Колас
Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 11