epub
 
падключыць
слоўнікі

Максім Танк

«Божа мой шчодрасці...»

Божа мой шчодрасці,

Не паскупіся на радасць,

Зімнім прасторам —

На інеі і снегапады,

Веснім палям —

На вясёлкавыя дажджапады,

Летнім садам —

На грымучыя яблыкапады,

Восеньскім дням —

На расквечаныя лістапады,

Зорным начам —

На разораныя зарапады...

 

Не для сябе я прашу,

Зразумей, Ўсёмагутны,

А для Зямлі,

Што гарэла ў агні,

Шматпакутная.


07.07.1981

Тэкст падаецца паводле выдання: Танк, Максім. Мне пару крыл дало юнацтва... : выбраная лірыка / Максім Танк. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. - 478, [1] с., 1 л. партр. - (Беларуская паэзія XX стагоддзя).
Крыніца: скан