Мар'ян Марэлоўскі

Pałac Piłsudskich w Mosarzu

У канцы XVIII стагоддзя Бжастоўскія пабудавалі ў Мосары (Завілейскі павет Віленскага ваяводства, цяпер Глыбоцкі раён) палац у стылі класіцызму і касцёл у тым жа стылі. Касцёл захаваўся дасёння, паглядзець яго едуць тысячы турыстаў.

А палац, які на той час належаў Эдмунду Пілсудскаму, спалілі ў лістападзе 1918 года. Калі ўжо адступілі немцы і яшчэ не прыйшлі бальшавікі, за некалькі дзён безуладдзя – мясцовая басота разрабавала 16 абшарніцкіх сядзібаў у Дзісненскім павеце. Пагінула дарагая мэбля, карціны, патрэты, радаводы, багатыя кнігазборы.

Мы маем магчымасць ведаць, як быў аздоблены палац у Мосары. У час І Сусветнай вайны палац наведаў мастак Фр. Швох, які зрабіў фотаздымкі і замалёўкі інтэр’ера – барэльефаў, роспісаў.

Гісторык мастацтва Мар’ян Марэлоўскі выдаў у 1927 годзе ў Кракаве брашуру “Pałac Piłsudskich w Mosarzu”. Там ён апублікаваў фотаздымкі і малюнкі Фр. Швоха.

Спампаваць (26 МіБ)

/
Выявы старонак пададзеныя толькі для хуткага азнаямлення. Каб атрымаць лепшую якасць, спампуйце твор цалкам.
PDF файлы можна прагледзець праз Adobe Reader, DJVU файлы - праз DjView