epub
 
падключыць
слоўнікі

Марыя Канапніцкая

Пара

З польскай – М. Канапніцкай

 

Раз-другі сохі-крывулі

Зямлю нашу падвярнулі,

А па ўсякай скібе чорнай

Жджэцца севу, жджэцца зёрнаў.

Гэй, сяўцы, паспешны час!

А чаму ж не відна вас?

 

Громы ўстрэслі зямлі лонам,

Прамкнуў вецер над загонам,

Зляцеў з неба дождж на нівы,

А дагэтуль не пайшлі вы.

Гэй, сяўцы, на ваш прыход

Жджэ зямелька, жджэ народ!..

 

Бацькоў косці, што ў магіле,

Наша поле удабрылі,

Сонца сходзе к нам паволі,

Ўжо за ценяў бляскаў болей.

Гэй, сяўцы, гарачы час!

Зямля-маці жджэ на вас!

 

9 ліпеня 1906


09.07.1906

Пераклад: Янка Купала
Тэкст падаецца паводле выдання: Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995.-462 c. [4] л. іл.
Крыніца: скан