epub
 
падключыць
слоўнікі

Марыя Канапніцкая

Тры дарогі

З польскай — М. Канапніцкай

 

Ідуць тры сцежкі з хаты

На долю і нядолю:

Ідзе адна, дзе пану

Людцы пахаюць поле;

 

Налева ад хаціны

Ідзе ў карчму другая,

А трэцяя — к магілкам,

Дзе брат наш спачывае...

 

Ад цяжкай працы, поту

Адна расіцай свеціць;

Хто па другой праходзіць,—

З бацькоў смяюцца дзеці;

 

Палын расце на трэцяй,

І наспы вышай, ніжай,

І плача там бярозка,

І крыж стаіць на крыжы...

 

Па сцежках гэтых ходзяць

У лапцях нашы людзі.

Гэй! хто ім сцежку ўскажа,

Што весці к шчасцю будзе?..

 

[1908]


[1908]

Пераклад: Янка Купала
Тэкст падаецца паводле выдання: Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 2. Вершы, пераклады 1908-1910. - Мн.: Маст. літ., 1996. -342 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан