* * *
З польскай — М. Канапніцкай
Збудзіўся лес, азваўся лес
Ад плачу маёй песні,—
Галосіць рой, птушыны рой
Па ўсёй пустыні леснай.
Ударыў звон, ударыў звон,
Як сэрца над магілай,
А сонных хат, дзе люд, дзе брат,
Збудзіць не маю сілы!..
1908