epub
 
падключыць
слоўнікі

Марына Цвятаева

«Пісала я на грыфельных брусках...»

С.Э.

 

Пісала я на грыфельных брусках,

На веерах, з лістотай, ледзь жывою,

Каля ракі, ля мора - на пясках,

На лёдзе-шкле - пярсцёнкамі зімою, -

 

І на ствалінах векавых рабін...

Нарэшце - каб было для ўсіх вядома! -

Што ты: мой любы, любенькі й адзін! -

Пісала я вясёлкамі і громам.

 

Я так хацела, каб найкожны лёс

Квітнеў, як ружы ў веснавых далонях!

І як пасля - твар бараніўся слёз,

Тваё імя - пульсіравала ў скронях...

 

Яно ў руцэ - прадажненькім пісьмом

Так сціснута, што болем сэрца джаліць!

Не ў куплі! Знай! Як дар - пярсцёнак мой

Сябе ўратуе й на скрыжалях.

 

18 траўня 1920

 



Пераклад: Валянціна Аколава