Міхаіл Лермантаў

«Бывай, нямытая Расія...»

Бывай, нямытая Расія,

Краіна з рабствам векавым,

І вы, мундзіры вартавыя,

І ты, народ, пакорны ім.

 

Магчыма, хоць мяне ўратуюць

Хрыбты Каўказа, як не лёс,

І ад вушэй, што ўсюды чуюць,

І ад вачэй, што бачаць скрозь.



Пераклад: Яўген Міклашэўскі

Беларуская Палічка: http://knihi.com