epub
 
падключыць
слоўнікі

Міхаіл Лермантаў

Чаша жыцця

1

П’ём з чашы, што дае быццё,

І не глядзім вачамі,

Змачыўшы ў золаце піццё

Свайго жыцця слязамі;

 

2

Калі ж з вачэй у смертны час

Павязка ападае

І ўсё, што спакушала нас,

З павязкаю знікае;

 

З

Тады і бачым мы наўздзіў:

Была пустою чаша,

Што ў ёй напітак — марай быў,

І што яна — не наша!

 

1831



Пераклад: Юрась Свірка