epub
 
падключыць
слоўнікі

Міхаіл Лермантаў

Я адзін выходжу на дарогу...

1

Я адзін выходжу на дарогу;

Ноч імглой ахутала яе;

Даль прыціхла, молячыся богу,

Зорка зорцы голас падае.

 

2

У нябёсах велічна і згодна!

У блакітным ззянні спіць зямля...

Што ж мне так і цяжка і маркотна?

Што са мной? Чаго шкадую я?

 

3

Не шкадую дзён, пражытых мною;

Лепшых мне не бачыць і не чуць;

Я шукаю волі і спакою!

Я б хацеў забыцца і заснуць!

 

4

Ды не так, як спяць пад крыжам людзі...

Я б жадаў такія ўбачыць сны,

Каб жыццё маё ўздымала грудзі,

Каб паціху дыхалі яны.

 

5

Каб да слыху далятаў з пяшчотай

Спеў кахання і, пад гэты спеў,

Нада мной зялёнаю лістотай

Цёмны дуб схіляўся і шумеў.



Пераклад: Аркадзь Куляшоў