Міхаіл Лермантаў

Малітва

Калі душа сціскаецца

Гаркотаю глухой:

На памяць вымаўляецца

Адна малітва мной.

 

Ёсць сіла жыватворная

У гуках слоў жывых.

Чаруе непаўторная

Краса святая іх.

 

Душа пераіначыцца.

Тугі цяжар міне —

І верыцца, і плачацца,

І лёгка, лёгка мне...



Пераклад: Аркадзь Куляшоў

Беларуская Палічка: http://knihi.com