Міхаіл Лермантаў

«Не, не цябе бязмежна так люблю...»

1.

Не, не цябе бязмежна так люблю,

І не тваёй красою я крануты:

Люблю ў табе ранейшыя пакуты,

Што загубілі маладосць маю.

 

2.

Калі лаўлю я часам позірк твой

І ў мілае ўглядаюся аблічча,

Заняты я размовай таямнічай,

Ды гавару я сэрцам не з табой.

 

З.

І бачу рысы іншыя ў тваіх,

Шукаю я, згадаўшы дні былыя,

У вуснах — вусны ўжо даўно нямыя,

Агонь вачэй пагаслых — у жывых.



Пераклад: Яўген Міклашэўскі

Беларуская Палічка: http://knihi.com