epub
 
падключыць
слоўнікі

Міхаіл Лермантаў

Уцёс

Начавала хмарка залатая

На грудзях уцёса векавога.

Першы пробліск ранку маладога —

І ў дарозе зноў хмурынка тая.

 

Ды ва ўцёса сівага маршчыне

Волкі след застаўся. Адзінока

Ён стаіць. Задумаўся глыбока,

Ціха-ціха плачучы ў пустыні.



Пераклад: Яўген Міклашэўскі