epub
 
падключыць
слоўнікі

Міхаіл Лермантаў

Удзячнасць

За ўсё табе я дзякую нязменна:

За горыч слёз і тайну страсных слоў,

За пацалунка яд і за мучэнне,

За помсту ворагаў і нагавор сяброў;

За жар растрачанай душы ў пустыні,

За ўсё, што у жыцці я не спазнаў...

Зрабі хоць так, каб з гэтае часіны

Табе нядоўга ўдзячнасць паўтараў.

 

1840



Пераклад: Юрась Свірка