Міхаіл Лермантаў

Ветразь

Бялее ветразь адзінокі

Там, дзе блакітны небасхіл.

Чым вабіць свет яго далёкі

Чым родны край яму не міл

 

Б'е хваля, вецер завывае,

І мачта гнецца і рыпіць;

Ды не! ён шчасця не шукае

І не ад шчасця прэч бяжыць!

 

Пад ім струмень святлей за просінь,

Над ім прамень нябесны той…

А ён, бунтоўны, буры просіць,

Нібыта ў бурах ёсць спакой!



Пераклад: Аркадзь Куляшоў

Беларуская Палічка: http://knihi.com