epub
 
падключыць
слоўнікі

Міхась Чарот

На могілках

 

                              Ахвярую А...

 

Спявай мне, дзяўчынка, пра кветкі, пра гай,

Пра лепшыя дні, пра вясну,

Пра наша каханне, галубка, спявай -

Пад ціхі твой спеў я засну.

 

Ці помніш спатканне, нясмелы пагляд...

Нам зорка там з неба упала,

Там месячык ясны ўзіраўся на сад,

Ты думкі мае угадала.

 

І песню пачуў я, ты пела тады,

А гукі нясліся далёка,

Той песні вясенняй засталісь сляды,

У сэрца запалі глыбока.

 

Гады праляцелі... Нібы неўзначай

Мы разам спаткалі вясну...

Дык зноў тую песню, дзяўчынка, спявай, -

Пад ціхі твой спеў я засну...

 

1920

 


1920

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая