epub
 
падключыць
слоўнікі

Мікалай Някрасаў

Соленая

З рускай — М. Някрасава

 

Малы сынок

Не есць, не п’е;

О, Божа мой,

Глядзі, памрэ!

 

Дала яму

Кусочка з пядзь,—

Не есць, крычыць,

Каб солі даць.

 

А солі той

Няма ані.

Пасып мукой,—

Так Бог шапні.

 

Раз-два куснуў,

Скрывіў раток;

Яшчэ салі! —

Крычыць сынок.

 

Я зноў мукой,

А на кусок

Сляза ракой...

Паеў сынок.

 

Так часта лгаць

Сынку магла:

Салонай, знаць,

Сляза была.

 

1905


1905

Пераклад: Янка Купала
Тэкст падаецца паводле выдання: Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995.-462 c. [4] л. іл.
Крыніца: скан