epub
 
Падключыць
слоўнікі

Мікалай Някрасаў

"Што ні год, памяншаюцца сілы..."

* * *

З рускай – М. Някрасава

 

Што ні год, памяншаюцца сілы,

Стыне кроў, сняцца думы чарней.

Зямля-маці! Няўжо ж да магілы

Я не ўбачу свабоды тваей?

 

А хацеў бы, ўміраючы, ведаць,

Што не згінеш у бітвах зусім,

Што араты твой, сеўшы абедаць,

Не застогне над горам сваім.

 

Каб мне вецер ад вёскі убогай

Адно рэха да слуху данёс,

У якім не гудзела б трывога,

Не дачуў крыві людскай і слёз.

 

18 красавіка 1906



Пераклад: Янка Купала

Беларуская Палічка: http://knihi.com