Мікалай Някрасаў

У людзей і ў нас

З рускай — М. Някрасава

 

У людзей у хаціне — прастор, чыстата,

А у нашай — курной — цемната, цесната.

У людзей і у пост сала повен гаршчок,

А у нас і ў нядзелю алей ды часнок.

У людзей кум з кумой падараюць дзяцей,

А у нас яшчэ ім дай з бядноты сваей.

У людзей на уме, каб з кумой пагуляць,

А у нас — каб хаця не пайсці жабраваць.

 

12 чэрвеня 1906



Пераклад: Янка Купала

Беларуская Палічка: http://knihi.com