Мікалай Шкялёнак

У трохсотыя ўгодкі сьмерці вялікага канцлера Льва Сапегі

Кніга з’яўляецца першым у беларускай гістарыяграфіі манаграфічным нарысам, прысвечаным жыццю і дзейнасці палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) Льва Сапегі (1557–1633), дыпламата, мысліцеля, стратэга, які паходзіў са знатнага магнацка-княжацкага роду. З яго імем звязана стварэнне ў 1581 годзе Трыбунала ВКЛ – вышэйшага судова-апеляцыйнага органа краіны, падрыхтоўка і выданне Статута ВКЛ 1588 г. Філасофска-прававыя веды і перакананні Льва Сапегі значна паўплывалі на змест Статута – самага дасканалага збору законаў сярэднявечнай Еўропы, класічнага ўзору феадальнага права, які дзейнічаў на беларускай зямлі да 1840 года.

Спампаваць (49 МіБ)

PDF файлы можна прагледзець праз Adobe Reader ці STDU Viewer
Крыніца: nlb.by

/
Выявы старонак пададзеныя толькі для хуткага азнаямлення.
Каб атрымаць лепшую якасць, спампуйце твор цалкам.