epub
 
падключыць
слоўнікі

Мікола Сурначоў

«Старонка мая, у смутку...»

Старонка мая, у смутку

Ты сына свайго не кляні!

Мне ў кожным лясным закутку

Сняцца твае кляны,

Хваёвыя пералескі,

Кветак мядзвяны пах,

Узняўшыя снег пралескі,

Як зараз, стаяць у вачах.

 

Ці ноччу лаўлю над гаем

Мігценне высокіх зор,

Ці звонка ўвесь день махаю

Касой - аж гамоніць бор,

Ці трактарам ля узрэчча

Тарфянікі варушу,

Ці песняй прыйсці на сустрэчу

Дзяўчынку сваю прашу... -

 

Старонка мая, з дакорам

Ты сына свайго не кляні!

Мы пройдзем любімым борам,

Здабудзем твае кляны,

Хваёвыя пералескі,

Кветак мядзвяны пах.

Узняўшыя снег пралескі

Усцелюць прад намі шлях.

 

1941, Бранскі фронт

 


1941

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая