epub
 
Падключыць
слоўнікі

Невядомы

Лета цёплае мінае

З польскай

 

Лета цёплае мінае

З сваім сонцам, з сваёй сушай

Толькі ў садзе на галінах

Спеюць яблыкі ды йгрушы.

 

З назублёнымі сярпамі

Шчыра ў полі гнуцца жнеі;

Селянін збірае збожжа

Ды зноў зерне сее, сее.

 

Во і скончана ўсё жніва,

Ўжо дабро ўсё пад страхою,—

Ажно міла паглядзеці

На багацце на такое!

 

1924



Пераклад: Янка Купала

Беларуская Палічка: http://knihi.com