epub
 
Падключыць
слоўнікі

Невядомы

Павук і муха

З польскай

 

Муха лётае па хаце

І шукае стравы,

А павук снуе ўжо сетку,

У куце над лавай.

 

Малачка ці крошку хлеба

Знайсці муха хоча,

І вось беленькага цукру

Ўбачыла кусочак.

 

Села, хобацік уткнула,

Цукар ссе паволі,

А наеўшыся, ўзнялася,

Лётае уволю.

 

Муха лётае навокал,

У куток імкнецца,

І не ўспела азірнуцца,

Як ужо у сетцы.

 

Дарма тузаецца муха,

Парваць сетку хоча,

Ўжо нічога не паможа,

Ўжо павук засмокча.

 

1924



Пераклад: Янка Купала

Беларуская Палічка: http://knihi.com