epub
 
Падключыць
слоўнікі

Невядомы

Першамайская песня

З рускай

 

Вось ідзе наш май вясёлы,

Свята светлае дзяцей,

У прасторы звоняць пчолы,

Мкнуцца з мёдам у вулей.

 

Звонка песню заспяваем,

Дружна стрэнем весялей

Першы дзень вясёлы мая,

Свята светлае дзяцей!

 

Зелянеюць сенажаці,

Сонца ясна зіхаціць,

Сталі птушкі шчабятаці,

З лесам, з сонцам гаманіць.

 

Звонка песню заспяваем і г. д.

 

Пад чырвоны сцяг народы

Выйсці з хат павінны ўсе,

Ўспомніць майскі дзень свабоды,

Свята згоды, гімн вясне.

 

Звонка песню заспяваем і г. д.

 

І бацькі, і нашы брацці,

Ўвесь працоўны люд пяе:

«Згіне цёмны свет пракляцця,

Праца ў волі зацвіце!»

 

Звонка песню заспяваем і г. д.

 

Так пад сцягам пад чырвоным

Пралетары ўсіх краёў

Спатыкаюць май зялёны,

Што на радасць к нам прыйшоў.

 

Звонка песню заспяваем,

Спольна стрэнем весялей

Першы дзень вясёлы мая,

Свята светлае дзяцей!

 

[1928]



Пераклад: Янка Купала

Беларуская Палічка: http://knihi.com