epub
 
Падключыць
слоўнікі

Невядомы

Сейбіт

З рускай

 

Сей жа, сей, сейбіток,

Сей ды песеньку пей,—

Праца пойдзе спарней!

Сей ды песеньку пей,

Праца пойдзе спарней!

 

Стала жыта ўжо спець,

Час на поле з сярпом!

Будзем жаць, песні пець,

Час на поле з сярпом,

Будзем жаць, песні пець.

 

Ужо час малаціць,

Дык цапамі жытцо

Будзем дружна мы біць,

Па снапах, каласах

Мы цапамі так біць!

 

А цяпер жа чарга

Прыйшла мельніка ўжо.

Намалоў ён мукі

У край поўны мяхі,

Намалоў ён мукі!

 

Будзем хлеб рашчыняць,

Цеста ў дзежцы мясіць

Дый у печку садзіць,

Хай пячэцца хлябок,

Што прыдбаў сейбіток.

 

1924



Пераклад: Янка Купала

Беларуская Палічка: http://knihi.com