epub
 
падключыць
слоўнікі

Ніл Гілевіч

Апекуну ўсіх моў на зямлі - Богу

Цябе маліў я дзесяць тысяч дзён -

І ўсё дарма!.. Відаць, і Ты не цэніш

Моц мовы нашай... Бог! Ты думку зменіш,

Як я малітву абярну ў праклён.

 

Ты чуў - на сотнях моў - праклёнаў многа,

Ды той, якім, лягаючы ў труну,

Цябе я нашай мовай пракляну -

Ён страшны будзе нават і для Бога!

 

1989

 


1989

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая