epub
 
падключыць
слоўнікі

Ніл Гілевіч

Дзе вы?

- Дзе вы? Што робіце вы, Беларусі сыны?

- П'ём, залажыўшы сумленне ў ламбард Сатаны.

 

- А ці яшчэ вы не ўсё, што ільга, прапілі?

- Не! Дапіваем яшчэ. Вось - ізноў налілі.

 

- Дзіўна! Па-мойму, вы ўсё прасцулячылі ўжо!

- Не! У запасе - барыш ад прадажы крыжоў.

 

- Тых, што на храмах? Што нам сцерагуць небасхіл?

- Тыя пасля. Напачатку - з дзядоўскіх магіл.

 

1996

 


1995-1996?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая