epub
 
падключыць
слоўнікі

Ніл Гілевіч

«Мілая мая! Той верш, якога...»

Ты чакаеш цягам доўгіх дзён:

Ну калі ж, калі ўжо блісне ён? -

Не складу я: страціў ласку ў Бога.

 

Перш, нібы і ў згодзе з творчым крэда,

Радасць хлынула - каб прагучаць.

Атрымалася ж - не прачытаць:

Як па белай кафлі белай крэйдай.

 

Потым, волю зацугляўшы цуглямі,

Выйсце смутку даў, якім прасяк...

Зноўку выйшла невыразна так,

Як па чорнай дошцы чорным вугалем.

 

1996

 


снежань 1996

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая