Паўло Тычына

Песня пра Сталіна

Ёсць шмат у нас мораў, глыбокіх і сініх,

Багата і шчодра квітнее зямля.

Куды б ні пайшоў ты ў нашай краіне —

Скрозь ясна пачуеш ты голас Крамля.

 

То Сталін пытае: ці дбала йдзе праца?

То Сталін пытае: ці добра усім?

— Наш родны, як радасна нам будавацца.

Мы ўзброены слаўным вучэннем тваім.

 

Ёсць шмат у нас гор і шырокіх абшараў,

Савецкія людзі, як цвет на ўвесь свет!

Няхай за кардонам і громы і хмары —

Мы цвёрда ідзем да пастаўленых мэт.

 

I Сталін з народам у шчырай размове

Парады дае і гамоніць з людзьмі.

— Ой, Сталіне родны, мы дужы, гатовы!

Ты ў сэрца сваё нашы сэрцы прымі.

 

Ідзе адбудова ў далінах, на горах,

На слаўнай савецкай зямлі залатой.

I песня лунае ў бязмежных прасторах,

I голас чуваць у адказ песні той.

 

То Сталін пытае: ці дбала йдзе праца?

То Сталін пытае: ці добра усім?

— Наш родны, як радасна нам будавацца.

Мы ўзброены слаўным вучэннем тваім.

 

Магутная сіла магутнага люду —

Савецкая Армія славы маяк.

I кажа народ: моцны вечна я буду:

Ў нас дружбы народаў адзіна сям’я.

 

I Сталін з народам у шчырай размове

Парады дае і гамоніць з людзьмі.

— Ой, Сталіне родны, мы дужы, гатовы!

Ты у сэрца сваё нашы сэрцы прымі.



Пераклад: Якуб Колас

Беларуская Палічка: http://knihi.com