epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"— Сынку, гуляй..."

— Сынку, гуляй у сваім двары,

Не гойсай далёка ад дому:

Можаш патрапіць у рукі разбойніка...

 

— Ручай, не бяжы ў мора:

Там хвалі гвалтоўныя

Цябе закалышуць,

Загубяць...

 

— Не пакідай гнязда,

Птушанятка:

Паблізу драпежнік

Вострыць свае кіпцюры...

 

Хлопчык-гарэза

Бяжыць за ваколіцу,

Спрабуючы схапіць, як абруч,

Лінію далягляду.

По*дскакам ручаёк

З крыніцы ўцякае —

Спяшаецца далучыцца

Да вялікай вады.

Птушанятка,

Узмахнуўшы крыльцамі,

Паляцела ў вырай,

З прагаю выдзеўбаць

Зоркі на небе.